Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я запрашае на майстар-клас па роспісе сумкі-шопера ў стылі «маляванка»


Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я запрашае ўсіх жадаючых 21 красавіка а 13-ай гадзіне на майстар-клас па роспісе сумкі-шопера ў стылі «маляванка».

Майстар-клас па роспісе сумкі-шопера — гэта займальны занятак, які не пакіне абыякавым ні дзяцей, ні дарослых. Ён дазваляе стварыць той малюнак, які падабаецца ці супадае з настроем. У Музеі ткацтва мы прапануем нанесці на сумку дэкаратыўную размалёўку па матывах арнаментаў традыцыйнага беларускага тэкстылю са збору Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.

Шчыра чакаем вас на майстар-класе!

60