«Каліграфія» Генадзя Мацура


19 красавіка 2024 года ў 16.00 у Мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы Генадзя Мацура «Каліграфія».

Генадзь Мацур — мастак, каліграф, дацэнт кафедры графічнага дызайну Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. У выставах каліграфіі прымае ўдзел з 1994 г. Творы мастака знаходзяцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Еўропы, ЗША.

У наш час каліграфія даволі разнастайная: ад бытавых рукапісных надпісаў на паштоўках — да высокага мастацтва, у якім экспрэсія напісанага рукой знака не заўсёды нараджае выразныя літарныя формы, але складаецца ў графічную кампазіцыю.

Выстава працуе да 16 мая 2024 года, чакаем вас!

463